BE RU EN

У Менску 11-класнік выратаваў пенсіянерку, якая танула

60-гадовая жанчына танула ў Цнянскім вадасховішчы.

На мінулым тыдні школьнік выратаваў жанчыну, якая танула ў Цнянскім вадасховішчы. Як паведамілі ва УМНС Менска, надзвычайнае здарэнне адбылося 26 сакавіка а 19-й гадзіне насупраць дома №5 на вуліцы Мірашнічэнкі.

Школьнік убачыў у палонцы жанчыну, якая звала на дапамогу. Яна знаходзілася на адлегласці сямі метраў ад берага.

Пакуль ехалі выкліканыя ратавальнікі, смелы хлопец не разгубіўся і выратаваў 60-гадовую пенсіянерку. Хуткая дапамога забрала жанчыну ў лякарню з агульным пераахаладжэннем.

У МНС удакладнілі, што маладзён - навучэнец 11-га класа.

Апошнія навіны