Гарадзенская вобласць: Тыя, хто плацяць дарожны збор, самі дарогі і рамантуюць
- 2.04.2018, 15:41
Жыхары Ваўкавыска не дачакаліся дапамогі ад уладаў.
Жыхары Ваўкавыска, стаміўшыся чакаць дапамогі ад гарадскіх уладаў, наважыліся ўласнымі сіламі залатаць найбольш аварыйны адцінак дарогі каля свайго дома, паведамляе newgrodno.by.
Са слоў мясцовых жыхароў, асфальтавае пакрыццё двара на вул. Францішка Скарыны, 25 даўно знаходзіцца проста ў катастрафічным стане. Праз гіганцкія выбоіны і зношанае дарожнае палатно часта ўзнікаюць аварыйныя сітуацыі.
Неаднаразовыя скаргі мясцовых жыхароў і звароты да адміністрацыі горада ні да чаго не прывялі. Не дачакаўшыся дапамогі чыноўнікаў, жыхары дома 23 сакавіка самастойна адрамантавалі аварыйныя ямы.