BE RU EN

Раўкоў аб дзедаўшчыне ў войску: Парушэнні былі і будуць

Паводле справы Аляксандра Коржыча апыталі вайскоўцаў запасу.

У беларускім войску пасля выпадку з гібеллю ў вучэбнай частцы ў Печах шарагоўца Аляксандра Коржыча былі праведзеныя праверкі, у тым ліку правярала і само абароннае міністэрства на прадмет «нестатутных дачыненняў», заявіў кіраўнік Мінабароны Андрэй Раўкоў, паведамляе БелТА.

«За гэты час мы апыталі (у тым ліку і з дапамогай міліцыі) 18 тысяч чалавек - «дэмбелей», іх бацькоў. І былі распачатыя ўсяго толькі дзве крымінальныя справы. З 18 тысяч апытаных - усяго дзве», - сказаў міністр, удакладніўшы што адна з крымінальных спраў - аб крадзяжы тэлефона.

Раўкоў таксама падкрэсліў, што маніторынг сітуацыі з выкананнем дысцыпліны ў войсках ідзе ўвесь час і ў гэтым зацікаўленае ў першую чаргу само абароннае міністэрства.

«А парушэнні (факты нестатутных дачыненняў - заўв. Рэд.) заўсёды былі і будуць, пакуль існуюць узаемастасункі паміж людзьмі», - цытуюць міністра абароны інфармагенцтвы.

Пры гэтым ён прывёў прыклад, што ў мінулую нядзелю ў адной з вайсковых частак пабіліся два вайскоўцы.

Апошнія навіны