Аварыйны мост праз Прыпяць узарвуць
- 2.04.2018, 14:51
Улада адмовілася ад варыянтаў адрамантаваць мост у Жыткавіцкім раёне.
Аварыйны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне ўзарвуць. Пра гэта сёння паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.
З ягоных слоў аварыйны вузел стаў яшчэ менш устойлівым. Таму ўсе варыянты з выкарыстаннем часовых апор былі адхіленыя.
- Ён павінен быць разбураны пры дапамозе выбуховых рэчываў, - заявіў міністр, паведамляе БелТА.
Мост быў прызнаны аварыйным у канцы мінулага года. Праз яго быў закрыты рух. Пераправа праз Прыпяць ажыццяўляецца праз пантонны мост, які мае нізкую прапускную здольнасць, акрамя таго, не заўсёды можа эксплуатавацца праз варункі надвор'я. Сапраўды таксама нестабільнай застаецца і паромная пераправа.
Паводле слоў Сівака да моманту выбуховых работ павінен быць гатовы металічны пралёт, які заменіць аварыйны адрэзак.