Сёння дзень памяці Папы Рымскага Яна Паўла II
- 2.04.2018, 14:43
Падчас ягонага пантыфікату каталіцкую веру прынялі звыш 300 мільёнаў чалавек.
13 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года, пайшоў з жыцця Папа Рымскі Ян Павел II, кананізаваны ў 2014 годзе. Ягоны пантыфікат уважаецца за выключны з пункту гледжання духоўнага багажа ягонага вучэння, колькасці пілігрымак, зладжаных Папам, і факту кананізацыі.
Ян Павел II паўплываў на лёс свету, а ягоная пазіцыя ў дачыненні да пакут і хваробы стала крыніцай надзеі для мільёнаў людзей.
Яна Паўла II называюць пантыфікам-паломнікам, ён здзейсніў 104 замежныя паездкі. Папа Рымскі наведваў месцы, якія закранулі беднасць і голад, а таксама прыязджаў туды, дзе парушаліся свабоды чалавека і права на годнае жыццё. Падчас ягонага пантыфікату каталіцкую веру прыняло звыш 300 мільёнаў чалавек.