Амаль як летам: у сярэдзіне тыдня будзе да +19 градусаў
- 2.04.2018, 14:30
Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень.
У сярэдзіне тыдня ў Беларусі ўстановіцца па-вясноваму цёплае надвор'е. У чацвер і пятніцу ў некаторых раёнах краіны - да плюс 19 градусаў. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды.
3 красавіка, у аўторак, уначы на паўночна-ўсходняй палове Беларусі сыходзячыя франты абумовяць кароткачасовы снег, мокры снег. Удзень у вобласці павышанага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх раёнах краіны пад уплывам франтальнага падзелу пройдуць дажджы. Уначы і ранкам месцамі чакаецца слабы туман, уначы падмарозіць і на асобных адцінках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -4...+1°С, максімальная тэмпература ўдзень +4...10°С, на паўднёвым захадзе краіны яна падвысіцца да +11...14°С.
У сераду пад уплывам атмасфернага фронту ўначы на большай частцы тэрыторыі, удзень на паўночным усходзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах чакаецца туман, уначы на паўночным усходзе слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 0...+6°С, удзень пацяплее, і максімальная тэмпература ў другой палове дня падвысіцца да +8...15°С, на паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +16...18°С.
5 красавіка, у панядзелак, варункі надвор'я будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы, у асобных раёнах рэспублікі не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, уначы месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +3...9°С, максімальная тэмпература ўдзень +11...17°С, на паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +19°С.
У пятніцу ўначы ў асобных раёнах, удзень пад уплывам атмасфернага фронту на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +4...10°С, максімальная тэмпература ўдзень +11...17°С, на паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +19°С.