BE RU EN

У Львове адкрываецца выстава ў гонар беларускіх герояў АТА

Выстава «Беларусы з Украінай у сэрца» пачне працаваць заўтра.

Гэта - супольны мастацкі праект беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, прысвечаны падзеям на Усходзе Украіны, паведамляе «Радыё Рацыя».

Мастацкая выстаўка «Беларусы з Украінай у сэрцы» складаецца больш чым з чатырох дзясяткаў карцін.

Беларускі бок прадэманстраваны працамі Генадзя Драздова, Алеся Пушкіна, Алеся Сушы, Андрэя Такінданга і Алеся Цыркунова.

З украінскага боку да праекта далучыўся данецкі мастак Тарас Носар. Частка карцін стваралася пасля выезду мастакоў у зону баявых дзеянняў у 2015 годзе. Сярод арганізатараў паездкі былі і байцы з тактычнай групы «Беларусь», якія ўдзельнічалі ў абароне ўкраінскай незалежнасці на Данбасе.

Арт-праект ужо ўбачылі ў Крапіўніцкім, Чарнігаве і на Херсоншчыне, а таксама ва ўкраінскім пасольстве ў Беларусі. Вымстава адкрываецца ў Львоўскім Палацы мастацтваў 3 красавіка.

Апошнія навіны