Даляр падаражэў на першых таргах красавіка
- 2.04.2018, 14:07
На валютных таргах 2 красавіка беларускі рубель знізіўся да даляра і расейскай валюты.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр падаражэў на Br0,0007 да Br1,9508 (30 сакавіка - Br1,9501 за $1).
Курс еўра складае Br2,4032 за 1 еўра.
Расейскі рубель падаражэў на Br0,002 да Br3,4043 за 100 расейскіх рублёў (30 сакавіка - Br3,4023 за 100 расейскіх рублёў).