BE RU EN

Беларускі хакеіст стаў найлепшым абаронцам у КХЛ за сакавік

Кантынентальная хакейная ліга падвяла вынікі мінулага месяца.

Галкіпер маскоўскага ЦСКА Ілля Сарокін, абаронца чэлябінскага «Трактара» Нік Бэйлен і нападнік казанскага «Ак Барса» Джасцін Азэведа прызнаныя найлепшымі ў сваіх амплуа за сакавік у КХЛ, паведамляе «Прессбол».

Беларускі прадстаўнік Нік Бэйлен дапамог «Трактару» перамагчы ў дзевяці з 14 матчаў. Абаронца набраў у іх 8 балаў (3 галы + 5 перадач) пры паказчыку карыснасці «+11». Гэта найлепшы вынік месяца сярод гульцоў яго амплуа.

Апошнія навіны