BE RU EN

Гарадзенская траса пасля рэканструкцыі стане платнай

Цяпер у Беларусі працягласць сеткі платных дарог складае 1 614 кіламетраў.

Пра тое, што за праезд трасай Менск - Гародня - мяжа Польшчы (Брузгі) найбліжэйшым часам будуць спаганяць плату, паведаміў onliner.by міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. «Шостая дарога (М6/Е28), якая сёння знаходзіцца на рэканструкцыі, будзе платнай, - сказаў ён. - У папярэднія гады была прынятая норма: дарогі, якія рэканструююцца, становяцца платнымі. За выключэннем другой колавай дарогі».

Цяпер у Беларусі працягласць сеткі платных дарог складае 1 614 км. Вядома, што да 2021 года працягласць платных дарог плануюць давесці да 1 786 км.

За 2017-2020 гады ў рэспубліканскі бюджэт ад збірання платы за праезд на платных аўтамабільных дарогах мяркуецца паступленне блізу 817 млн рублёў, якія будуць накіраваныя на ўтрыманне, рамонт і развіццё рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, найперш - платных.

Апошнія навіны