Зміцер Паліенка: Добрая жанчына дапамагла, дала мазь
- 2.04.2018, 11:59
Палітвязень распавёў пра стан здароўя.
Палітвязня Змітра Паліенку з прычыны стану здароўя перавялі ў шпіталь следчай турмы ў Жодзіне. Аб падрабязнасцях ён паведаміў у лісце актывістцы Марыне Насенцы:
«З нагой пакуль усё дрэнна. Ужо на другой назе пачалася такая ж лухта. Але добрая жанчына (шчырае ёй дзякуй) дапамагла. Дала мазь. Ну і відавочна ўжо, што крыху стала сыходзіць. Называецца гэтая штука - бактэрыяльная экзэма...», - паведаміла актывістка ў «Фэйсбуку».
«Паводле звестак бабруйскай калоніі Змітра завезлі ў СТ-8 Жодзіна 27 сакавіка ўночы. Знаходзіцца ён там будзе 2-3 тыдні мінімум. Інфармацыю з нагоды таго, ці знаходзіцца ён у Жодзіне, адвакату не даюць.
Пытанне аб здароўі палітвязня істотнае, бо хвароба перакінулася на іншую нагу.
Зноў заклікаем усіх да распаўсюду інфармацыі і салідарнасці са Змітром Паліенкам. Толькі неадкладнае вызваленне Змітра гарантуе яму неабходную і якасную медыцынскую дапамогу, бо інакш ёсць пагроза здароўю і жыццю палітвязня.
Свабоду Паліенку!»