BE RU EN

Аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у ДТЗ у Польшчы

Дзевяці пацярпелым нададзеная дапамога на месцы, яшчэ двое шпіталізаваныя.

Прынамсі 11 чалавек атрымалі траўмы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Польшчы, дзе аўтобус з беларускімі турыстамі з'ехаў у кювет, паведамляе newsbel.by.

Са сведчанняў відавочцаў у сацсетках, інцыдэнт меў месца на паўднёвым захадзе Польшчы недалёка ад горада Свебодзіце ў Ніжнесілезскім ваяводстве. Як піша выданне Onet Wroclaw, турыстычны аўтобус, у якім ехала 30 чалавек, сутыкнуўся з легкавіком, а потым з'ехаў у прыдарожны кювет і перакуліўся.

Вядома, што турысты вярталіся з Прагі. Арганізатар тура адправіў за людзьмі яшчэ адзін аўтобус. Дзевяці пацярпелым нададзеная дапамога на месцы, яшчэ двое шпіталізаваныя.

Апошнія навіны