BE RU EN

У трох раёнах Менска знікла вада

Вады няма ў Ленінскім, Кастрычніцкім і Заводскім раёнах.

Пра гэта паведамілі ў кантакт-цэнтры ЖКГ на нумары 115, піша kp.by.

- Інфармацыя пра аварыю прыйшла даслоўна 10 хвілін таму, - паведаміла а 8.30 аператар адзінага кантакт-цэнтра ЖКГ. - Аварыя на вадаводзе, няма вады ў трох раёнах - Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім.

Згодна са словамі аператара, над ліквідацыяй наступстваў ужо працуюць спецыялісты. Прыблізны час, калі вада з'явіцца, у кантакт-цэнтры назваць не здолелі.

Апошнія навіны