BE RU EN

Лілія Шаўцова: У Пуціна поўны мех праблем

Крэмль можа прычыніць яшчэ нямала турбот навакольнаму свету.

Пра гэта расейскі палітолаг Лілія Шаўцова заявіла падчас чату на сайце выдання "Главред".

"Я б не стала спяваць рэквіем ні па Расеі, ні па расейскай сістэме, ні па прэзідэнту Пуціну. Так, Расея ў рэцэсіі і ў стане цывілізацыйнага заняпаду. Так, сістэма самадзяржаўя гніе. Так, прэзідэнт Пуцін мае поўны мех праблем. Але патэнцыял далейшага існавання як краіны, так і яе сістэмы адзінаўладдзя ўсё яшчэ значны. І Крэмль зможа яшчэ прычыніць нямала праблем навакольнаму свету", - заявіла яна.

Са слоў палітолага, гэта разумеюць усе, у тым ліку Захад.

"Адсюль і такая асцярожная рэакцыя заходніх сталіц на расейскія дзеянні. Захад гатовы на санкцыі, але не смяротныя і не самыя балючыя. Захад пакуль не ўсвядоміў, да якой ступені можна на Крэмль ціснуць, каб не выклікаць жорсткай рэакцыі. І ці можна ціснуць далей? Таму і вельмі асцярожная рэакцыя Украіны ў дачыненні да Масквы", - адзначыла яна.

Шаўцова выказала здагадку, што Кіеў не хоча абвастраць стасункі з Масквой, "не будучы ўпэўненым у пазіцыі заходняй супольнасці".

"Усё гэта зразумела. Расея - краіна з ядзернай зброяй, і не баяцца яе было б неразумна", - падкрэсліла палітолаг.

Апошнія навіны