BE RU EN

Відэафакт: Актывіст выкідае партрэт Саргсяна ў пастарунку Ерэвана

  • 19.04.2018, 17:37

Смелыя дзеянні затрыманага актывіста.

На відэакадры трапіла рэакцыя аднаго з затрыманых актывістаў у адным з пастарункаў Ерэвана.

Пратэстовец выкінуў у акно партрэт прэм'ер-міністра Арменіі Сержа Саргсяна.

Нагадаем, у Арменіі прадаўжаюцца акцыі пратэсту, якія ідуць ва ўсёй краіне.

На мітынгу 17 красавіка лідар пратэстаў Нікол Пашынян заявіў пра пачатак «аксамітнай рэвалюцыі» і блакаваў разам з паплечнікамі большасць будынкаў у цэнтры горада, у якіх размяшчаюцца дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку Цэнтральны банк, Генпракуратура і шэраг міністэрстваў.

У сераду Пашынян і ягоныя паплечнікі двойчы падыходзілі да рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Арменіі на праспекце Баграмяна, а таксама праводзілі мірнае шэсце вуліцамі сталіцы, агітуючы студэнцтва далучыцца да акцый. Паліцыя затрымлівала актывістаў, большасць з якіх пазней былі адпушчаныя за выключэннем дваіх, якіх затрымалі.

Апошнія навіны