BE RU EN

Міністр інфармацыі: За стрымы ў сацсетках трэба караць

  • 19.04.2018, 16:29

Cтрымы могуць прыраўняць да «незаконнага вырабу прадукцыі СМІ».

Такое меркаванне выказвае міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у адказ на пытанне карэспандэнта «Еўрарадыё».

«Я асабіста падтрымліваю гэтую пазіцыю МУС, але мяркую, што ў заканадаўчай базе гэта павінна быць больш ясна прапісанае - тут патрэбная больш сур'ёзная распрацоўка», - заявіў міністр інфармацыі.

Нагадаем, сёння журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў праз пошту пратакол за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». Старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Дзмітрый Трубнін склаў пратакол за стрым, які Кастусь Жукоўскі ладзіў на прыватным акаўнце ў Фэйсбуку. Ён здымаў на відэа, як два міліцыянты праніклі ў двор грамадскага актывіста Барыса Анікеева.

Нагадаем, сёння ў Беларусі былі прынятыя папраўкі ў закон аб СМІ, што знішчаюць свабоду слова ў Беларусі.

Апошнія навіны