BE RU EN

Што агульнага паміж «Ну, пачакай!» і спробамі заблакаваць Telegram

  • 19.04.2018, 15:59

Карыстальнікі сацсетак кпяць з няўмелых дзеянняў Раскамнагляду.

Раскамнагляд з 16 красавіка спрабуе заблакаваць Telegram. Установа дадала ў рэестр забароненых сайтаў не толькі IP-адрасы сэрвераў самога мэсэнджара, але і мільёны адрасоў хмарных сэрвісаў Amazon, Google і Digital Ocean, якія Telegram выкарыстаў для абыходу блакаванняў, піша «Медуза».

Праз дзеянні Раскамнагляду многія расейскія сайты і онлайн-крамы перасталі адкрывацца; у некаторых сэрвісаў назіраліся збоі ў працы. Нягледзячы на блакіроўкі, Telegram прадаўжае працаваць.

Карыстальнікі сацсетак кпяць з няўмелых дзеянняў Раскамнагляду, робячы мемы аб блакаваннях і пераасэнсоўваючы папулярныя сюжэты. Многія звярнулі ўвагу на тое, што барацьба ўстановы з Telegram падобная на сюжэт мультсерыяла «Ну, пачакай!», у якім злосны воўк ніколі нічога не дамагаецца. Каб аналогія была яшчэ больш відавочнай, на фрагменты з мультсерыялу накладваюць лагатыпы арганізацый: Раскамнагляду, Telegram і пацярпелых ад блакаванняў Amazon і Google.

Апошнія навіны