BE RU EN

Чэмпіёнка свету Марына Арзамасава чакае другое дзіця

  • 19.04.2018, 15:36

У 2009 годзе cпартоўка нарадзіла дачку.

Чэмпіёнка свету-2015 і чэмпіёнка Еўропы-2014 у бегу на 800 метраў 30-гадовая беларуска Марына Арзамасава паведаміла ў сваім Інстаграме, што чакае другое дзіця, піша tut.by.

- У 2018 годзе рыхтуюся да важнейшага старту ў жыцці. Да з'яўлення нашага другога дзіцяткі. Мы ўсе з нецярпеннем чакаем нашага малодшанькага Арзамасіка, і ўжо ў пашыраным складзе будзем рыхтавацца да Токіё-2020. У жыцці самае дарагое і каштоўнае - гэта наша сям'я, нашы дзеці. А ўсё астатняе прыкладзецца, - напісала бягуха.

У 2009 годзе Марына Арзамасава нарадзіла дачку.

Апошнія навіны