BE RU EN

Амбасадарка Сербіі адмовілася прыняць ноту пратэсту МЗС Харватыі

  • 19.04.2018, 15:02

Паміж дзяржавамі разгараецца дыпламатычны канфлікт.

Пасол Сербіі ў Заграбе Міра Нікаліч адмовілася прыняць ноту пратэсту МЗС Харватыі праз інцыдэнт з растаптаным сцягам.

Пра гэта паведамляе партал B92.

Харватыя выказала пратэст, калі парламенцкая дэлегацыя з Заграба скасавала астатнюю частку візіту ў Бялград пасля таго, як дэпутат-нацыяналіст Ваіслаў Шэшаль растаптаў харвацкі сцяг унутры парламента Сербіі, а затым выкрыкваў абразы на адрас чальцоў дэлегацыі, назваўшы іх «усташамі».

Пасол Сербіі падкрэсліла, што спікер парламента Сербіі і прэм'ер Ана Брнабіч асудзілі інцыдэнт.

«Пасол Нікаліч таксама заявіла, што прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч зазнаў больш непрыемнасцяў падчас свайго апошняга візіту ў Заграб, але не скончыў візіт датэрмінова», - гаворыцца ў паведамленні МЗС Сербіі.

У сербскім замежнапалітычным міністэрстве запэўнілі, што ніхто не зацікаўлены ў спыненні дыялогу паміж краінамі, і Сербія прыхільная ідэі добрасуседскіх стасункаў і супрацоўніцтва паміж Бялградам і Заграбам.

Апошнія навіны