BE RU EN

Усіх супрацоўнікаў ДАІ забяспечаць відэарэгістратарамі

  • 19.04.2018, 14:14

Цяпер відэарэгістратарамі забяспечваюць супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы.

Пра гэта карэспандэнту «Еўрарадыё» распавёў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

З ягоных слоў, цяпер ідзе праца ў забеспячэнні відэарэгістратарамі супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы. Шуневіч кажа, што ўвесь час праводзяцца закупы, тэндэры, выбіраюцца пастаўшчыкі. Перш за ўсё, гэтай тэхнікай забяспечваюцца супрацоўнікі ў Менску і абласных гарадах.

Ігар Шуневіч кажа, што відэарэгістратары супрацоўнікам ДАІ патрэбныя перш за ўсё для таго, каб зняць «усе пытанні з нагоды правамернасці іх дзейнасці». «Будзе добра відаць, хто і як сябе паводзіў», - кажа міністр. З ягоных слоў, відэа «будзе добрым довадам і ў судзе».

Апошнія навіны