BE RU EN

Парламент Кыргызстана выказаў недавер ураду

  • 19.04.2018, 9:57

Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт краіны павінен прыняць пастанову аб адстаўцы ўрада.

Парламент Кыргызстана (Жагорку Кенэш) выказаў недавер ураду рэспублікі на чале з прэм'ер-міністрам Сапарам Ісакавым. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце парламента дзяржавы.

«Паводле вынікаў галасавання Жагорку Кенэш прыняў пастанову аб выказванні недаверу ўраду, за які прагаласавалі 102 дэпутаты», - гаворыцца ў паведамленні.

Супраць выступілі пяцёра парламентарыяў, адзначае «АКІpress», што апублікавала вынікі галасавання пайменна. Згодна з Канстытуцыяй Кыргызстана, пасля выказвання парламентам недаверу ўраду пастанову аб яго адстаўцы прымае прэзідэнт.

17 красавіка тры фракцыі парламента Кыргызстана прызналі нездавальняльнай справаздачу ўрада аб выніках 2017 года. Сярод прычын, якія выклікалі такую пастанову, дэпутаты назвалі невыкананне бюджэту, дрэнную падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона, зрыў тэрмінаў увядзення праекта «Бяспечны горад» і прыняцце нявыгадных для краіны пагадненняў.

Апошнія навіны