BE RU EN

Сярэбранікаву працягнулі хатні арышт

  • 18.04.2018, 21:45

Хатні арышт расейскага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава падоўжаны да 19 ліпеня.

Басманны суд Масквы ў сераду, 18 красавіка, пакінуў рэжысёра Кірыла Сярэбранікава пад хатнім арыштам да 19 ліпеня. Хатні арышт дырэктара «Седьмой студии» Юрыя Ітына падоўжаны да 24 траўня, дырэктара РАМТ M - да 19 ліпеня. Былы гендырэктар «Гогаль-цэнтра» Аляксей Малабродскі пакінуты ў СІЗА да 19 чэрвеня. Менавіта пра такія тэрміны прасіла следства, паведамляе DW з залі суда.

Раней аб падаўжэнні тэрміну хатняга арышту Сярэбранікаву, а таксама яшчэ тром фігурантам справы «Седьмой студии» хадайнічала міністэрства культуры Расеі.

Кірыл Сярэбранікаў знаходзіцца пад хатнім арыштам са жніўня 2017 года. Яго і іншых супрацоўнікаў «Седьмой студии» вінавацяць у крадзяжы бюджэтных сродкаў, выдзеленых на праект «Платформа». У момант затрымання рэжысёра гаворка ішла пра суму 68 млн рублёў, а ў студзені 2018 года Следчы камітэт даў справаздачу аб завяршэнні расследавання справы і абвясціў, што сума шкоды вырасла да 133 млн рублёў.

Апошнія навіны