BE RU EN

У Польшчы растуць занятасць і заробкі

  • 18.04.2018, 18:44

Сярэдні заробак у суседняй краіне ў мінулым месяцы вырас на 6,7% у параўнанні з сакавіком 2017 года і склаў 1163,3 еўра.

У сакавіку сярэдняя занятасць у сектары прадпрыемстваў у Польшчы вырасла на 3,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Пра гэта паведамляе «Радио Польша» са спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны.

У ведамстве таксама паведамілі, што сярэдні заробак без выліку падаткаў у мінулым месяцы вырас на 6,7% у параўнанні з сакавіком 2017 года і склаў 4886 злотых (1163,3 еўра).

Са слоў эканамісткі Монікі Куртэк, апублікаваныя звесткі дэманструюць «годны рост заробку». Яна таксама адзначыла, што ў сакавіку некаторыя гандлёвыя сеткі падвысілі заробак сваім работнікам.

Апублікаваныя звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення тычацца сектара прадпрыемстваў, у якіх працуе больш за 9 чалавек.

Апошнія навіны