BE RU EN

Starbucks на дзень закрые тысячы кавярняў у ЗША праз расавы скандал

  • 18.04.2018, 11:17

У адной з кавярняў беспадстаўна выгналі двух чарнаскурых наведвальнікаў, выклікаўшы паліцыю.

Кампанія Starbucks закрые на адзін дзень (29 мая) 8 тысяч кавярняўу ЗША, каб правесці для персаналу трэнінг аб расавай дыскрымінацыі. Пра гэта паведамляе Reuters.

"Starbucks расдасць амаль 175 тысяч супрацоўнікам навучальныя матэрыялы пра тое, як прадухіліць расавую дыскрымінацыю ў сетцы кавярняў", - гаворыцца ў паведамленні.

Аднак, 6 тысяч кавярняў застануцца адчыненымі.

Пастанова аб правядзенні трэнінгаў была прынята пасля "расаваг скандалу" ў кавярні Starbucks у Філадэльфіі, штат Пенсільванія. Работнікі ўстановы беспадстаўна выгналі двух чарнаскурых наведвальнікаў, выклікаўшы паліцыю.

Праз гэта ў ЗША адбыўся шэраг пратэстаў, якія заклікаюць да байкоту кампаніі.

Апошнія навіны