BE RU EN

Рэйтынг найлепшых войскаў свету: Беларусь - 41-я, Украіна - 29-я, Польшча - 22-я

  • 17.04.2018, 21:30

Global Firepower апублікаваў рэйтынг наймацнейшых войскаў свету.

Global Firepower апублікаваў рэйтынг наймацнейшых войскаў свету. Узброеныя сілы Беларусі занялі 41 месца. Беларусь апынулася паміж Румыніяй (40 месца) і Перу (42 месца).

Першая тройка топ-войскаў свету як мінімум тры гады запар нязменная - ЗША, Расея і на трэцім месцы Кітай. Войска Украіны заняло сёлета 29 месца, Польшчы - 22, Літвы - 95, Латвіі - 105.

У цэлым рэйтынг найлепшых войскаў свету складаецца з 136 краін. На апошнім месцы размясціўся міралюбівы Бутан.

Для стварэння рэйтынгу кампанія правяла комплекснае даследаванне, падчас якога ўлічыла больш за 50 фактараў.

Краіны, у якіх ёсць ядзерны арсенал, атрымлівалі бонусныя балы. Таксама дадатковыя балы атрымлівалі краіны, якія з'яўляюцца сябрамі NATO.

Апошнія навіны