BE RU EN

Усік адмовіўся біцца з Гасіевым у Расеі

  • 17.04.2018, 19:16

Украінскі баксёр заявіў, што фінальны бой Сусветнай суперсерыі бокса ў першай цяжкай вазе пройдзе дакладна не ў РФ.

Украінскі баксёр Аляксандр Усік адмовіўся праводзіць фінальны бой Сусветнай суперсерыі бокса ў першай цяжкай вазе з расейскім байцом Мурадам Гасіевым на тэрыторыі Расеі.

Украінскі баксёр Аляксандр Усік адмовіўся праводзіць фінальны бой Сусветнай суперсерыі бокса ў першай цяжкай вазе з расейскім байцом Мурадам Гасіевым на тэрыторыі Расеі. Пра гэта паведамляе выданне Sport.ua.

«Гэта будзе дакладна не Расея. Не, вядома ж, можа быць і Расея, але тады без Аляксандра Усіка!» - адзначыў ён.

Фінал WBSS павінен быў адбыцца 11 траўня ў Джыда (Саудаўская Арабія). Пераможца, здабыўшы чатыры тытула, стане абсалютным чэмпіёнам у цяжкай вазе і ўладальнікам трафея імя Махамеда Алі.

12 красавіка арганізатары турніру, нямецкія браты-прамоўтэры Кале і Нісі Заўэрлянды паведамілі, што бой Усіка супраць Гасіева перанеслі на лета. Прычынай стала траўма, атрыманая ўкраінцам.

Федэрацыя бокса Расеі спрабуе выкупіць у Саудаўскай Арабіі правы на правядзенне паядынку.

Апошнія навіны