BE RU EN

У Магілёве на прэм'еру новай стужкі «Беларусьфільма» сагналі школьнікаў

  • 17.04.2018, 16:54

«Задавальненне» бачыць новы «шэдэўр» абышлося бацькам дзяцей 2 рублі.

У Магілёве на прэм'ерны паказ у кінатэатры «Радзіма» новай стужкі кінастудыі «Беларусьфільм» сагналі школьнікаў, піша nn.by. У выніку паказ фільма пра хараство службы ў войску «Не гульня» прайшоў з аншлагам.

Яшчэ за дзве гадзіны да сеансу на сайце электроннага рэзервавання не было набыта ніводнага квітка. Але за дзесяць хвілін да пачатку была выкупленая амаль уся зала, настаўнікі стаялі ў чарзе, набываючы адразу па дваццаць квіткоў.

Выявілася, што школьнікаў сагналі занадта шмат - кінатэатру давялося выстаўляць крэслы, каб змясціць усіх ахвотных.

Перад пачаткам сеансу з пяціхвіліннай прамовай пра ролю войска перад гледачамі выступіў ідэолаг абласнога ваенкамата.

Задавальненне бачыць новы «шэдэўр» дзяржаўнага беларускага кінематографа каштавала бацькам дзяцей 2 рублі з носа.

Апошнія навіны