BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы прызначыў новага міністра

  • 17.04.2018, 14:37

Анджэй Дуда прызначыў Марэка Загурскага на пасаду міністра ўкаранення лічбавых тэхналогій.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на просьбу прэм'ер-міністра Матэуша Маравецкага прызначыў Марэка Загурскага на пасаду міністра ўкаранення лічбавых тэхналогій, паведамляе «Радыё Польшча».

Як падкрэсліў польскі прэзідэнт, ён не сумняваецца ў тым, што новы кіраўнік міністэрства праявіць сябе на сваёй пасадзе.

«Укараненне лічбавых тэхналогій - гэта заданне вельмі цяжкае, але незвычайна важнае. Ад паспяховай рэалізацыі гэтага задання, залежыць, наколькі ўдаецца пабудаваць сучасную дзяржаву», - сказаў ён.

З моманту звальнення 9 студзеня 2018 года міністра Ганны Стрэжыньскай, нагляд за міністэрствам ажыццяўляў прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі. Марэк Загурскі дагэтуль з'яўляўся ўпаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка ўрада, які кіраваў міністэрствам укаранення лічбавых тэхналогій ад ягонага імя.

Апошнія навіны