BE RU EN

У Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку Cвятаслава Барановіча

  • 17.04.2018, 11:24

Неабыякавыя кіяўляне змаглі напісаць актывісту лісты падтрымкі.

16 красавіка каля Галоўпаштамта ў Кіеве прайшла акцыя салідарнасці са Святаславам Барановічам.

Рух Салідарнасці "Разам" заклікаў падтрымаць зняволенага. Неабыякавыя кіяўляне змаглі напісаць Святаславу лісты падтрымкі.

16 красавіка – дзень нараджэння Святаслава Барановіча. Яму споўнілася 32 гады.

Святаслаў Барановіч – жыхар Менска, які спрабаваў перашкодзіць грубым затрыманням пасля акцыі «недармаедаў» 15 сакавіка 2017 г. Пацярпеў адзін з АМАПаўцаў, якія былі «ў цывільным».

У пачатку кастрычніка 2017 Святаслаў знік. Сваякі знайшлі яго толькі праз некалькі дзён. У СІЗА на Валадарцы.

Апошнія навіны