BE RU EN

У Маскве на акцыі супраць блакавання Telegram затрымалі экс-удзельніцу Pussy Riot

  • 17.04.2018, 10:50

Паводле словаў Марыі Алёхінай, усяго на акцыі былі затрыманыя 13 чалавек.

Супрацоўнікі паліцыі ў Маскве 16 красавіка затрымалі былую ўдзельніцу Pussy Riot Марыю Алёхіну, паведамляе Meduza.

На Лубянскай плошчы ў сталіцы Расеі актывісты зладзілі акцыю ў абарону мэсэнджара Telegram. Яе ўдзельнікі кідалі папяровыя самалёцікі ў будынак ФСБ.

Разам з Алёхінай за парушэнне грамадскага парадку былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку актывіст Дзмітрый Царыёнаў (Энтэа).

Алёхіна напісала ў Twitter, што ўсяго затрыманыя 13 удзельнікаў акцыі на Лубянскай плошчы.

Паводле ейных словаў, у дачыненні да іх складзеныя адміністрацыйныя пратаколы пра парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства, іх пакінулі на ноч у АУС Мяшчанскае.

Доступ да Telegram на тэрыторыі Расеі пачалі блакаваць 16 красавіка пастановай суда. Да гэтага ўласнікі мэсэнджара адмовіліся выдаць спецслужбам РФ ключы для дэкадавання паведамленняў.

Апошнія навіны