BE RU EN

Гарадзенскі актывіст: Улады хаваюць інфармацыю

  • 17.04.2018, 10:36

Чыноўнікі на месцах парушаюць канстытуцыйныя правы беларусаў.

Грамадскі актывіст Анатоль Мышкевіч звярнуўся з прапановай весці онлайн-трансляцыі пасяджэнняў гарадскіх уладаў.

Пра сваю ініцыятыву Анатоль Мышкевіч апавёў «Радыё Рацыя»:

– Артыкул 34 гарантуе ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на атрыманне і захоўванне інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў. Я звярнуўся да кіраўніка Гарадзенскага гарвыканкама і кіраўніка гарадзенскага савета «дэпутатаў» з просьбай арганізаваць онлайн-трансляцыі пасяджэнняў, а таксама, каб запісы гэтых пасяджэнняў захоўваліся ў адкрытым доступе на сайце гарвыканкама.

На думку Анатоля Мышкевіча, гарадскія ўлады хаваюць інфармацыю:

– Гэта ўсё павінна быць адкрыта. У Беларусі гэта ўсё вельмі ўтойліва, зроблена так, каб людзі пра гэта нічога не ведалі. Мяне гэта не задавальняе, я думаю гэтак сама, як і многія жыхары нашага горада і краіны.

Адказ на зварот актывіста гарадскія ўлады павінны даць цягам найбліжэйшага тыдня.

Апошнія навіны