BE RU EN

У Расеі зноў адбыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры

  • 17.04.2018, 9:59

Гарыць ГЦ «Фокус» у Архангельску.

У расейскім горадзе Архангельску раніцай 17 красавіка успыхнуў буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Фокус».

Пра гэта паведамляе apostrophe.ua са спасылкай ІА FlashNord.

Плошча гарэння складае блізу 300 кв метраў. Мяркуючы з здымкаў з месца здарэння, палае верхні паверх будынка. Дах гандлёвага цэнтра ахоплены агнём, а ў неба падымаецца буйны, густы слуп чорнага дыму.

Паводле папярэдніх звестак, пры пажары ніхто не пацярпеў.

Таксама адзначаецца, што пасля пажару ў Кемераўскім ГЦ «Зімовая вішня», які забраў жыцці 64 чалавек, спецыяльная камісія на чале з МНС правярала архангельскі ГЦ «Фокус».

Апошнія навіны