BE RU EN

Прэзідэнт Ірландыі выйшаў на марш, каб падтрымаць нацыянальную мову

  • 16.04.2018, 21:46

Тысячы людзей прыйшлі на марш у Дубліне, каб падтрымаць родную мову.

Прэзідэнт Ірландыі Майкл Гігінс быў адным з выступоўцаў, якія звярнуліся да наведвальнікаў акцыі. Сярод іншага, ён сказаў, што ірландскамоўная супольнасць застаецца актыўнай, а дзяржава павінна падтрымліваць ірландскую мову, паведамляе «Радыё Свабода».

Асноўнай мовай зносін у Ірландыі застаецца ангельская. Афіцыйныя дакументы выдаюцца на дзвюх мовах, гэтак жа, як на дзвюх мовах часта выкананы надпісы на шыльдах, дарожных указальніках. Ірландскую вывучаюць у школах, на ёй вядуцца некаторыя перадачы на радыё і тэлевізіі, існуе ірландскамоўны канал TG4.

Апошнія навіны