BE RU EN

Ілан Маск падзяліўся ідэяй новага спосабу пасадкі ракеты

  • 16.04.2018, 21:29

Кіраўнік SpaceX прапанаваў вяртаць cтупені ракеты з дапамогай «паветранага шара».

Ілан Маск паведаміў у сваім твітэры пра ідэю новага спосабу пасадкі ракеты, паведамляе esquire.ru.

«Можа прагучаць шалёна, але... SpaceX паспрабуе вярнуць верхні блок ракеты, замарудзіўшы яе з арбітальнай хуткасці, выкарыстоўваючы гіганцкі паветраны шарык і потым прызямліць на батут», - распавёў Маск.

У каментарах Маск працягнуў удакладняць дэталі распрацаванага плана. «Гэта дапаможа стварыць гіганцкі аб'ект, які захоўвае сваю форму на ўсіх рэжымах Маха і змяншае балістычны каэфіцыент на 2 парадкі», - растлумачыў Маск.

У адным з твітаў Ілан Маск паведаміў пра тое, што SpaceX плануе саджаць блокі на караблі па тыпу Mr Stevens, якія ўжо выкарыстоўваюцца кампаніяй.

У лютым гэтага года SpaceX запусцілі звышцяжкую ракету Falcon Heavy, якая вывела на арбіту Марса чырвоны кабрыялет Tesla Roadster. У цэлым пуск прайшоў паспяхова, але ўзніклі праблемы з цэнтральным элементам. У ракетным паскаральніку скончылася паліва, таму ён не здолеў запаволіцца для прызямлення. У выніку паскаральнік зваліўся ў Атлантычны акіян за 90 метраў ад плывучай платформы і разбіўся.

Апошнія навіны