BE RU EN

Людас Румбуціс: Перамогу БАТЭ не варта перабольшваць, яшчэ вясна

  • 16.04.2018, 21:08

Трэнер моладзевай каманды Беларусі падзяліўся меркаваннем пра матч БАТЭ - «Дынама» Берасце.

Трэнер моладзевай каманды Беларусі Людас Румбуціс у эфіры праграмы «Час футбола» падзяліўся меркаваннем пра матч БАТЭ - «Дынама» Берасце (2:0), паведамляе pressball.by.

- Вынік сустрэчы не варта так моцна перабольшваць. Яшчэ вясна. Памятаю, на пачатку сезона-82 мы з менскім «Дынама» «згарэлі» тбіліскаму 1:4. Нас разнеслі ў пух і прах. А на выхадзе атрымалася, што мы сталі чэмпіёнамі.

Яшчэ красавік. Перамога БАТЭ пакуль нічога не значыць. Памятаеце, як год таму барысаўчане страчвалі балы?

Апошнія навіны