BE RU EN

Белы дом пацвердзіў разгляд новых санкцый супраць РФ

  • 16.04.2018, 18:43

Новыя санкцыі разглядаюцца ў адказ на хіматаку ў Сірыі.

Белы дом пацвердзіў, што супраць Расеі разглядаюцца новыя санкцыі ў адказ на хіматаку ў Сірыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Белага дома Сару Сандэрс, паведамляе РБК.

«Мы разглядаем дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, і пастанова будзе прынятая найбліжэйшым часам», - сказала Сандэрс.

Пра тое, што Вашынгтон у панядзелак, 16 красавіка, абвесцяць пра новыя санкцыі ў дачыненні да Масквы, у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News паведамляла сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Нікей Хэйлі. Яна заявіла, што «расейцы ўдзельнічаюць у шэрагу няправільных сітуацый», згадаўшы пры гэтым Іран, Сірыю і Венесуэлу.

Асобна Вашынгтон сярод аргументаў за ўвядзенне новых абмежаванняў называе падтрымку Масквой рэжыму дыктатара Сірыі Башара Асада, якога заходнія краіны абвінавачваюць у выкарыстанні хімічнай зброі.

6 красавіка ЗША ўвялі новы пакет антырасейскіх санкцый супраць бізнэсоўцаў, чыноўнікаў і шэрагу кампаній.

Апошнія навіны