BE RU EN

Стала вядома, якім будзе надвор'е на Радаўніцу

  • 16.04.2018, 16:23

Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца 17 красавіка.

Заўтра ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі ў Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай, паўночным захадзе Менскай абласцей, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамілі БелТА ў рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 8-14 градусаў цяпла. У другой палове дня будзе ад 16 градусаў вышэй за нуль на паўночным захадзе да 26 градусаў на паўднёвым усходзе краіны.

Апошнія навіны