BE RU EN

Беларускі заваявалі два медалі на этапе КС у мастацкай гімнастыцы

  • 16.04.2018, 15:17

Беларускія грацыі паспяхова выступілі ў італьянскім Пезара.

Два медалі атрымалі беларускія грацыі на другім этапе Кубка свету ў італьянскім Пезара, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Каманда ў групавых практыкаваннях у складзе Ганны Гайдукевіч, Лаліты Мацкевіч, Дыяны Місючэнкі, Ганны Швайбы і Настассі Рыбаковай заняла другое месца ў шматбор’і – 37,600 бала. Першынствавалі ў гэтым відзе гімнасткі Італіі – 40,550, расейкі занялі трэцяе месца – 37,400.

У індывідуальных выступах бронзавай прызёркай у практыкаванні з мячом стала беларуска Настасся Салас – 18,350. Першае месца ў Дзіны Аверынай з Расеі – 19,900.

У практыкаванні з абручом Настасся Салас стала чацвёртай, за крок ад п'едэстала паводле вынікаў выступу са стужкай спынілася іншая беларуска Кацярына Галкіна.

Наступныя этапы Кубка свету ў мастацкай гімнастыцы адбудуцца ў Ташкенце (20–22 красавіка) і Баку (27–29 красавіка). У жніўні гэтага года адзін з этапаў турніру прыме Менск.

Апошнія навіны