BE RU EN

Лукашэнка паедзе адкрываць пасяўную ў Малдове

  • 16.04.2018, 13:55

Дыктатар 18–19 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Кішынёў.

Лукашэнка 18–19 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Малдову. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе дыктатара.

Перамовы Лукашэнкі з прэзідэнтам Ігарам Дадонам пройдуць у фармаце сам-насам і пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый.

Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон наведаюць інстытут раслінаводства "Порумбень", дзе будуць удзельнічаць у цырымоніі "Дзень поля", прысвечанай пачатку пасяўной кампаніі.

Апошнія навіны