BE RU EN

18 красавіка абмяжуюць уезд у Беларусь праз «Бераставіцу»

  • 16.04.2018, 9:59

Рух транспарту будзе абмежаваны на беларуска-польскай мяжы.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, 18 красавіка з 10-й да 18-й рух транспарту на ўезд у Беларусь у пункце пропуску «Бераставіца» будзе абмежаваны. Гэта звязана з правядзеннем працаў супрацоўнікамі Бераставіцкіх электрасетак РУП «Гроднаэнэрга».

Памежнікі просяць мець на ўвазе гэтую інфармацыю кіроўцам, якія ў гэты дзень збіраюцца перасячы беларуска-польскую мяжу.

Апошнія навіны