BE RU EN

Майк Пенс: Пуцінская хлусня развальваецца перад абліччам праўды

  • 16.04.2018, 9:10

Паводле словаў віцэ-прэзідэнта ЗША, Расея свядома сее лжывую інфармацыю пра сітуацыю ў Сірыі.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс абвінаваціў Расею ў свядомым распаўсюдзе дэзінфармацыі пра падзеі ў Сірыі і адбельванні злачынстваў Башара Асада. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

«Пуцінская хлусня развальваецца перад абліччам праўды», – сказаў Пенс.

14 красавіка ЗША, Францыя і Вялікая Брытанія нанеслі ўдары па аб'ектах рэжыму Башара Асада ў Сірыі, якія звязаныя з вытворчасцю хімічнай зброі. Гэта адказ на хімічную атаку ў Думе 7 красавіка – тады ад 70 да 150 чалавек загінулі, атруціўшыся таксічным газам. Захад мяркуе, што адказнасць ляжыць на рэжыме Асада.

Прэзідэнт РФ Пуцін заявіў, што ўдары былі «актам агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы». Ён прыгразіў немінучым хаосам міжнародных стасункаў у выпадку паўторных удараў заходніх сілаў па Сірыі.

Апошнія навіны