BE RU EN

Барыс Джонсан: Мы былі сканцэнтраваныя на тэмпах і эфектыўнасці аперацыі ў Сірыі

  • 15.04.2018, 19:27

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі патлумачыў, чаму кабінет прыняў пастанову аб удзеле ў нанясенні ўдараў па Сірыі без адабрэння парламента.

Брытанскі ўрад прыняў пастанову аб удзеле ў нанясенні удараў па Сірыі, не заручыўшыся ўхвалай парламента, бо быў засяроджаны на тэмпах і эфектыўнасці аперацыі, заявіў у нядзелю міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан. Пра гэта піша golos-ameriki.ru.

Адказваючы на пытанне, чаму парламентарыям не было прапанавана перапыніць адпачынак у мінулую суботу, Джонсан сказаў, выступаючы па тэлеканале CNN: «Відавочна, што нашым галоўным клопатам была бяспека мужчын і жанчын у вайсковай форме і, вядома ж, эфектыўнасць і хуткасць аперацыі. І існуе мноства прэцэдэнтаў таго, як гэта рабілася менавіта такім чынам».

Апошнія навіны