BE RU EN

Рада бяспекі ААН адхіліла праект рэзалюцыі Расеі аб Сірыі

  • 14.04.2018, 20:53

Толькі Расея, Балівія і Кітай падтрымалі праект рэзалюцыі.

Рада Бяспекі ААН у суботу адхіліла прапанаваны Расеяй праект рэзалюцыі Расеі аб Сірыі. Дакумент не набраў неабходных для прыняцця дзевяці галасоў, паведамляе ТАСС.

Праект рэзалюцыі падтрымалі тры краіны: Расея, Балівія і Кітай. Восем краін, у тым ліку ЗША, Вялікабрытанія і Францыя, прагаласавалі супраць, яшчэ чатыры краіны, уключаючы Казахстан, устрымаліся.

Апошнія навіны