BE RU EN

Францыя выпусціла па аб'ектах у Сірыі 12 ракет

  • 14.04.2018, 19:17

Усе французскія ўдары прыпалі на аб'ект у раёне горада Хомс.

У Елісейскім палацы і міністэрстве абароны 14 красавіка абвясцілі, што Францыя выпусціла па «аб'ектах вытворчасці і складах хімічнай зброі» ў Сірыі 12 ракет, у тым ліку тры крылатыя ракеты MdCN з шматмэтавага фрэгата ў Міжземным моры, паведамляе RFI.

Паведамляецца, што крылатыя ракеты MdCN далёкасцю на тысячу кіламетраў былі выпушчаныя з французскага фрэгата FREMM, дыслакаванага ў Міжземным моры. Такога тыпу ўзбраенне Францыя ўпершыню выкарыстала ў рэальных баявых умовах.

У Міжземным моры знаходзяцца тры з пяці французскіх фрэгатаў FREMM: супрацьпадлодкавай, супрацьпаветранай абароны і танкер-запраўшчык.

Што да вайскова паветраных сіл, у мінабароны заявілі, што Францыя выкарыстала ў аперацыі пяць знішчальнікаў Rafale, чатыры Mirage 2000-5 і два разведвальныя самалёты Awacs. Яны вылецелі з Францыі ў пятніцу ў суправаджэнні шасці дазапраўшчыкаў. Паведамляецца, што знішчальнікі Rafale выпусцілі дзевяць ракет Scalp далёкасцю 250 кіламетраў праз паўгадзіны пасля запуску ракет з фрэгата.

Усе французскія ўдары прыйшліся на аб'ект у раёне горада Хомс: склад і пляцоўка для вытворчасці хімічнай зброі, паведамілі ў французскім міністэрстве абароны. Францыя не ўдзельнічала ва ўдарах па цэлях у раёне Дамаска.

Агулам, паводле падлікаў расейскай стараны, па аб'ектах у Сірыі было выпушчана 103 ракеты, большасць з якіх перахапілі сірыйскія сродкі СПА.

Апошнія навіны