BE RU EN

Сталы прадстаўнік ЗША ў ААН: Расея выкарыстоўвае вета, а рэжым Асада - зарын

  • 14.04.2018, 18:54

Час для перамоў мінуў, надышоў час дзеянняў.

Пра гэта заявіла сталая прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Хэйлі падчас экстраннага сходу Рады бяспекі ААН, які быў ініцыяваны Расеяй:

«Усе мы бачым, што расейская кампанія дэзінфармацыі ідзе на ўсе застаўкі. Але довады паказваюць на тое, што расейскі рэжым выкарыстаў хімічную зброю ў Думе. Ёсць дакладная інфармацыя, якая паказвае віну Башара Асада. Ахвяры атакі - гэта вынік варварскіх дзеянняў рэжыму і немагчымасці Расеі выканаць свае абавязанні аб ліквідацыю хімічнай зброі ў Сірыі.

CША, Вялікабрытанія і Францыя пачалі дзейнічаць пасля глыбокай ацэнкі. Наш адказ з'яўляецца прапарцыйным і справядлівым. Мы зрабілі ўсё, каб выкарыстоўваць інструменты дыпламатыі. Мы далі дыпламатыі не адзін шанец, а шэсць. Шанц за шанцам. Менавіта столькі разоў Расея накладвала вета на пастановы Рады бяспекі ААН аб хімічнай зброі ў Сірыі.

У 2013 годзе Пуцін заявіў, што бярэ адказнасць за ліквідацыю хімічнай зброі ў Сірыі. Але ўсе гэтыя гады Расея абараняла рэжым. І Асад ведаў, што можа дзейнічаць беспакарана, так ён і рабіў. У лістападзе 2017 года Расея наклала вета на СMP (Супольнага механізму ААН і Арганізацыі аб забароне хімічнай зброі ў расследаванні выпадкаў выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі - Заўвага.), а гэта быў асноўны інструмент для падачы довадаў выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі. Расея выкарыстоўвае вета, а рэжым Асада - зарын. Вета Расеі - зялёнае святло для рэжыму Асада. Час для перамоў мінуў, надышоў час дзеянняў», - заявіла Нікі Хэйлі.

Апошнія навіны