BE RU EN

У кампаніі якіх краін апынулася Беларусь, падтрымаўшы рэжым Асада

  • 14.04.2018, 17:53

Скажы мне, хто твой сябар, і я скажу, хто ты.

ЗША, Вялікабрытанія і Францыя ўночы 14 красавіка нанеслі ўдары па сірыйскіх аб'ектах. 105 ракет былі выпушчаныя аб'ектах рэжыму Башара Асада.

Пераважная большасць краін выказалася ў падтрымку дзеянняў хаўруснікаў. Але былі і тыя, хто асудзіў ракетны ўдар па сірыйскім рэжыме, які мае дачыненне да хімічнай атакі ў Думе.

Сярод іх - Беларусь. Міністэрства замежных спраў выступіла з «асуджэннем удараў, нанесеных па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі».

Пасля заявы МЗС, Беларусь апынулася не ў самай лепшай кампаніі краін, якія падтрымалі рэжым Асада: Расеі, Ірана, Кітая і Кубы.

Нагадаем, што дзеянні ЗША і хаўруснікаў падтрымалі краіны ЕЗ, Канада, Японія, Аўстралія, Турцыя, Ізраіль, Саўдаўская Арабія, Украіна ды многія іншыя.

Апошнія навіны