BE RU EN

Генерал Кэнэт Макензі: Удар быў нанесены па дакладна вызначаным цэлям

  • 14.04.2018, 17:05

Пентагон заявіў, што не сустрэў у Сірыі процідзеяння.

ЗША, Францыя і Вялікабрытанія выпусцілі раніцай у суботу па тэрыторыі Сірыі ў агулам 105 ракет. Пра гэта паведаміў у суботу на спецбрыфингу для журналістаў у Пентагоне прадстаўнік Камітэта начальнікаў штабоў УС ЗША генерал Кэнэт Макензі, паведамляе ТАСС.

"Удар быў нанесены па трох дакладна вызначаных цэлях", - заявіў Макензі, адзначыўшы пры гэтым, што ацэнка прычыненай шкоды ўсё яшчэ прадаўжаецца. "Мы прычынілі шкоду гэтым аб'ектам, не сустрэўшы процідзеяння", - сказаў ён.

Макензі падкрэсліў, што лінія сувязі ЗША з Расеяй для прадухілення канфліктаў у Сірыі выкарыстоўвалася і пасля нанесенай па шэрагу сірыйскіх урадавых аб'ектаў удару.

"Канал сувязі з расейцамі, які мы часта выкарыстоўвалі цягам апошніх некалькіх месяцаў, мы прадаўжаем выкарыстоўваць таксама непасрэдна да нанясення ўдару і пасля ўдару", - сказаў ён.

Са слоў прадстаўніка Пентагона, па даследчым цэнтры ў ваколіцах Дамаска было выпушчана 76 ракет, у тым ліку 56 крылатых ракет Tomahawk, па другім аб'екце ў правінцыі Хомс удар наносіўся 22 ракетамі, па трэцім аб'екце, дзе знаходзілася хімічная зброя, былі выпушчаныя сем ракет.

Апошнія навіны