BE RU EN

Амерыканскі часопіс распавёў пра гітарыстку з Беларусі

  • 14.04.2018, 16:13

Ролік з удзелам Таццяны Рыжковай прызнаны «Відэам тыдня» на сайце амерыканскага часопіса Classic Guitar.

Ролік, на якім запісаная ігра гітарыстка Таццяны Рыжковай з Беларусі, прызнаны «Відэам тыдня» на сайце амерыканскага часопіса Classic Guitar, піша сайт «Беларусь и Мир».

Як піша выданне, Таццяна ўжо некалькі гадоў з'яўляецца адной з найлепшых гітарыстак Еўропы, папулярная як удзельніца розных фестываляў, так і як аўтарка шматлікіх запісаў на YouTube.

«Яна выдатная музыка, што і паказвае гэтая адухоўленая версія санаты, складзенай у 1812 году кампазітарам Маўра Джуліяні», - паведамляе часопіс.

Дадатковая цікавасць гэтага роліка ў тым, што твор выконваецца на адноўленай гітары Германа Хаўзэра I, зробленай у 1916 годзе, адзначае выданне.

Апошнія навіны