BE RU EN

Дональд Трамп: Місія выкананая!

  • 14.04.2018, 15:47

Прэзідэнт ЗША падзякаваў Францыі і Вялікай Брытаніі за ўдзел у ваеннай аперацыі.

14 красавіка. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб дасягненні пастаўленых мэтаў падчас удару па Сірыі супольна з Францыяй і Вялікай Брытаніяй. Пра гэта ён паведаміў у Twitter.

«Удар мінулай ноччу быў нанесены ідэальна. Дзякую Францыі і Злучанаму Каралеўству за іх мудрасць і моц іх узброеных сілаў. Найлепшага выніку і быць не магло. Місія выкананая!», - напісаў кіраўнік Белага дома.

Апошнія навіны