BE RU EN

Альфрэд Кох: Чаму ў Сірыі не задзейнічалі расейскія С-300 і С-400?

  • 14.04.2018, 13:04

Хоць было абяцанне іх ужываць супраць усіх варожых для сірыйска-расейска-іранскай кааліцыі мэтаў.

Пра гэта былы віцэ-прэм'ер РФ Альфрэд Кох напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

- Наколькі я разумею, у задачу амерыканцаў першапачаткова не ўваходзіла закрануць расейцаў. Таму мне незразумелы гэты алармісцкі настрой.

Забіваць людзей - не самамэта.

Пакуль рана рабіць высновы аб выніках гэтых бамбаванняў. Я нават не ўпэўнены, што яны скончыліся.

Адно зразумела ўжо цяпер: расейскія сістэмы С-300 і С-400 зноў не выкарыстоўваліся.

Хоць, наколькі я памятаю, было абяцанне іх ужываць супраць усіх варожых для сірыйска-расейска-іранскай кааліцыі мэтаў у Сірыі, а не толькі для ракет непасрэдна для расейскіх аб'ектаў.

Чарговым разам мы не сталі сведкамі практычнага выкарыстання галоўнага экспартнага тавару расейскага ВПК.

Цікава: як хутка патэнцыйныя пакупнікі гэтага металалому зразумеюць, што ім проста тлумяць галаву?

Апошнія навіны